Folk Tale

Воўк і лісіца

AuthorАльгерд Абуховіч
Book TitleБеларускім календары
Publication Date1915
LanguageBelarusian
OriginBelarusia

“На табе, нябожа, Што мне нягожа!” Раз папалася лісіцы Ажно тры злавіць курыцы. Прыдушыла, дзве з іх з’ела, Трэцю скрыла. Сама села − Як па працы − пад стажком. Воўк галодны йшоў нішком, А што з кумою быў знаём, То такую рэч павёў: − Ах, сястрыца, − кажа кум, − Я ад рання браў на вум, Каб што-кольвек мне пад’есці, А тут, на злосць, негдзе ўлезці. Падхапіў бы я хоць птушку... Да авец падходзіў збочку, Ды пастух чупрыну чэша, I сабака прытым брэша − Прыступіцца няма складу!.. Дай ты, кумка, яку раду! − Ох, мой куме даражэнькі! То ж стог сена цалюсенькі, Еж, як хочаш, − не шкадую, Хоць апошнім, ды частую! А маўчыць наша лісіца, Што пад корчам ёсць курыца. − Дзякуй, дзякуй! − сказаў шэры І пацягся без вячэры.


Text view