Folk Tale

Суд

AuthorАльгерд Абуховіч
Book TitleБеларускім календары
Publication Date1915
LanguageBelarusian
OriginBelarusia

Там, дзе пушча, за прасёлкам, Калісь ліс жыў з шэрым воўкам І, як весць людская кажа, Жыло згодна племя ўража; Ды да часу. Хутка сварка там пайшла: Ўкрыўдзіў нечым ліс ваўка. Дайшло дзела да суда. Можа, праўда, можа, не, — Адвакаты — два сабакі на судзе. Кожны брэша, на праціўніка вядзе. А суддзёю быў глушэц, Ён разумны ці глупец, Тое трудна разгадаць, Адно толькі, як чуваць, Што рашыў ён дзела так: Выгнаць з суду ўсіх сабак, А воўк з лісам плоцяць штраф. Воўк — бо хлусіць ён напрасна, Ліс — бо злодзей. Гэта ясна: Круцялёў чым разбіраць, Лепш абодвух пакараць.


Text view