Folk Tale

Старшына

AuthorАльгерд Абуховіч
Book TitleБеларускім календары
Publication Date1915
LanguageBelarusian
OriginBelarusia

Хоць які парадак дай, Адно тое, братка, знай, Што крутнёю ўсё пакруціш I найлепша − збаламуціш. Льва-манарха воўк прасіў, Каб вайтом яго зрабіў. Бо авечкі скрозь ў бязладдзі, Вельмі шкодзяць ў панскім садзе Ды і самі прападаюць, Бо, як жыць, яны не знаюць. І ліса за ім прасіла (Яе жонка льва любіла). Воўк з лісіцаю звязаўся І, як можна, так стараўся: Дзе прасілі, дзе ўздыхнулі, Дзе гасцінца падаткнулі, Каб дабіцца да медалі, I плацілі, і стагналі... Леў сказаў: − Ходзяць толкі, Што авец з’ядаюць воўкі. − І сазваць сказаў народ На звярыны вольны сход, Папытаць усіх звярат: Воўк ці добры, ці ён гад? Чыны важны ўсе прыйшлі, Ўсё начальства тут было, Ды прычыны не знайшлі, Зла аб воўку не чутно. Пад судом ён, бач, не быў I з начальствам добра жыў, Дык медаль пан войт надзеў На авечы цэлы хлеў. А авечкі што сказалі? − Іх на сход зусім не звалі, А ўпісана ў пратаколе, Што “авечкам дана воля”.


Text view