Folk Tale

Ваўкалак

AuthorАльгерд Абуховіч
Book TitleБеларускім календары
Publication Date1915
LanguageBelarusian
OriginBelarusia

Чараўніца уракла − Быў я колісь ваўкалакам, Бегаў чортам ўздоўж сяла, I к гавядам поўзаў ракам, І людскую знаў гаворку, І з сабакамі з надворку Гаварыць я спосаб меў. За гумном раз ціха сеў, Ажно Лыска прыляцеў, − Як на панскай службе стаў, Па прыязні ён мне кажа: − Кінь ты, куме, жытло ўражжа: Цяпер марна прападаеш. А ты ж гэткі спосаб знаеш: Майму пану стань служыць, Табе добра будзе жыць. − Ах ты, дурню, − думаў я. − Мне вярнуцца да сяла? З сваім панам і сялом Задушыся ты калом! Хоць галодзен − я свабодзен, Дзе мне цягне − там бягу. На свабодзе прападу, А ў няволю − не пайду! Буду вольным ваўкалакам, Ты ж − на прывязі сабакам!


Text view