Folk Tale

Сивко-бурко

AuthorAlexander Afanasyev
Book TitleНародные Русские Сказки
Publication Date0
LanguageUkrainian
OriginRussia

Сивко-бурко

Было ў бацька тры сына, два разумные, а трэці дурэнь. Разумные гаспадарылі, а дурэнь сядзеў за печам дый попел перасыпаў. Бацька быў стары, і ўміраючы сказаў сынам, каб яны тры ночы зраду хадзілі над магілай каравуліць. На першую ноч пашоў старшы сын, і як надышла поўнач — заснуў і, нічога не бачыўшы, вернуўся дадому. На другую ноч пашоў сярэдульшы, і ён таксама нічога не бачыў і вернуўся. На трэцюю ноч пашоў дурэнь; ён сядзеў цэлую ноч, і ў самую поўнач выскачыў конь, а на том кані залатая шарсцінка і срэбная шарсцінка, а уздечка брыльянтовая. Ён глядзеў на таго каня, глядзеў, а после разам усхапіўся дый злавіў. Вырываўся той конь, вырываўся, а после кажэ чалавеческім голасам: «Панычіку, дурачку! Пусці мяне; я табе буду ў вяликай прыгодзе і адгодзе, і як чаго трэба будзе, то свісні па мяне — і я зараз прыбягу». Дурэнь пусціў таго каня, дай сам прышоў дадому.

Удома даведаўся, што будзе выхадзіць кралеўна замуж за таго, хто конно даскочыць да ёй на трэці пёнтр. З усех старон народ зачаў збірацца, і брацця дурня паехалі паглядзець таго дзіва, якое будзе ў караля. Як толькі нікога ужэ ў домі не было, дурэнь вышаў на двор, свіснуў на каня, і ён прыбег з усем прыбором. Дурэнь сабраўся дый паехаў. На дарозе ён дагнаў сваіх браццёў, выбіў іх добра нагайкаю за тое, што яны яго глумяць, і сам паехаў далей. Прыехаўшы на кралеўскі двор, ён убачыў графоў, паноў, мужыкоў, жыдоў і ўсякаго народу. Усе скакалі да кралеўны, і ніхто не мог даскочыць, толькі дурэнь як разагнаўся, то ўскачыў на першы пёнтр. На другі дзень ізноў назбіраўся народ, і дурэнь даскачыў на другі пёнтр, а на трэці дзень як скачыў — дак даскачыў да самай кралеўны і ўзяў од ёй персцёнак. Дурэнь, узяўшы персцёнак, паляцеў на сваем кані дадому, пусціў каня і сам схаваўся за печ. Брацця, прыехаўшы дадому, зачалі расказваць дурню ўсё, што там было: як неякі пан біў на дарозе за дурня, як той самы пан даскачыў да кралеўны, ўзяў персцёнак і уцёк.

Аднаго дня сядзяць тые брацця, аж прыежджае асессар і прыказвае, каб ўсе, хто есць у домі, ўзаўтра прыходзілі на кралеўскі двор на рэвізію. Назаўтра пашлі ўсе на рэвізію. Кралеўскія слугі зачалі рэвізаваць усех, хто толькі быў, і на дурневом пальцы знайшлі персцёнак. Павялі таго дурня да кралеўскага палацу, казалі яго абмыць, адзець, представіць кралеўне; а ён як зачне крычаць: «Я не хачу вашаго адзеня я маю свае!» — дый выйшаў на двор, свіснуў на свайго каня, адзеўся дый прыйшоў да кралеўского палацу выбраны, як найбагатшы кралевич. Кралеўна як убачыла — дак зараз палюбіла яго і выйшла замуж; а кароль так быў рад, што аддаў ямў свае кралеўства шча жывучы.


Text view